Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары Эўразьвязу і ЗША наведалі Курапаты


Радыё Свабода "Мы тут дзеля таго, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў ад рэпрэсіяў. Ува ўсіх краінах лічыцца, што захваньне памяці пра такія ахвяры — гэта гарантыя таго, што трагедыя не паўторыцца", — заявіла надзвычайная і паўнамоцная амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст''юарт.

Гісторык Ігар Кузьняцоў, які рабіў для дыпляматаў экскурсію па Курапатах, паведаміў, што ва ўрочышчы пахавана як меней 30 тысячаў чалавек.

15 студзеня 1994 году ў часе свайго візыту ў Беларусь прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан адкрыў мэмарыяльны знак ад народу ЗША. Гэта мармуровая лава з мэталічным вянком. Нядаўна вянок скралі, а лаву некалькі разоў разьбівалі і аблівалі фарбай.

Ігар Кузьняцоў паведаміў, што налета да Дзядоў у Курапатах будзе адкрытая мэмарыяльная пліта.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым саце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG