Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд аднавіў справу аб прыпыненьні дзейнасьці БХК


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Вярхоўным судзе Беларусі пацьвердзілі зьвесткі аб аднаўленьні справы, якую ініцыявала Міністэрства юстыцыі Беларусі супроць Беларускага Хэльсынскага камітэту. У чэрвені Мін’юст хадайнічаў аб прыпыненьні дзейнасьці БХК, бо арганізацыя не сплаціла падаткі. Аднак тады разгляд справы прыпынілі да вырашэньня скаргаў БХК у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

“Цяпер, калі ўсе нашыя скаргі адхіленыя, за справу зноў ўзяўся Вышэйшы суд краіны. Паглядзім, ці супадаюць меркаваньні судзьдзяў і ўлады, якая лічыць праваабарончыя арганізацыі непатрэбнымі”, — камэнтуе зьвесткі сытуацыю выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак.
XS
SM
MD
LG