Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я веру, што сыстэма ня здолее зламаць Дашкевіча, а толькі загартуе яго”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за чацьвер 2 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылацьСМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Спадарыня: ) “Сёньня смутны дзень. І ў нас смутак. І мы Дзень сьвятых сьвяткуем усе. Пойдуць усе на магілкі і мы пойдзем”.

(Спадарыня:) “У панядзелак была ўдзельніцай акцыі ў падтрымку Дашкевіча. На жаль, народу было ня так шмат, як, мабыць, павінна было б. У асноўным гэта былі маладафронтаўцы. Я не належу да гэтай арганізацыі, але не змагла ня быць там. І няхай там было ня шмат народу. Усё роўна кожны з гэтых маладых людзей, якія жывуць ідэяй, чые сьветлыя і шчырыя твары я бачыла, заменяць сотні абыякавых... А ў Дашкевіча я веру. Я веру ў тое, што сыстэма ня здолее зламаць яго, а толькі загартуе. Бо за яго і за іншых вязьняў становіцца балюча, калі ўяўляеш сабе, у якіх умовах яны знаходзяцца. Але мы павінны верыць і падтрымліваць іх сваёй салідарнасьцю”.

(Сяргей Шульга: ) “Я хачу сказаць, што я ня ведаю Дашкевіча, хто ён такі. Таму я не магу ніяк на гэта адрэагаваць. Я жыву ў глыбінцы, таму ня ведаю”.

(Спадар: ) “Я хацеў бы выказацца ў падтрымку Дашкевіча. У мяне не атрымалася паехаць у Менск, таму што тут у мяне вельмі шмат справаў. Я сам зь Пінску. І яго падтрымліваю, робячы справу тут, на месцы. І яшчэ я хацеў бы выказацца наконт галадоўнікаў. Калі людзі галадаюць, яны проста ня могуць працаваць на 100 %. А мне здаецца, патрэбна рабіць нейкую справу. І гэта будзе лепшая падтрымка палітзьняволеным”.

(Спадарыня: ) “Маладзёнам, якія прыйшлі падтрымаць Зьміцера Дашкевіча, адрасую радкі:

Мана і зорка паляновая, Шкада, ды позна ад’яжджаць. Ужо нарадзілась хваля новая, Яе ня зьбіць і не стрымаць. Наш выбар зроблены, мы ж старэйшыя. За маладых ірвуцца сэрцы. Яны сапраўдныя тутэйшыя. Нам – кнут і пернік на талерцы”.

(Спадарыня, Магілёў:) “Суд над Дашкевічам і прысуд судзьдзі даказалі, што ні на які дыялёг зь беларускім рэжымам ісьці нельга. І яшчэ рэжым паказаў сваю слабасьць. Ён баіцца моладзі, баіцца яе актыўнасьці. Тыя 100-200-300 чалавек, які сабраліся каля суду, паказалі, што ўчора дапамаглі скінуць паўгады. А калі б сабралася 10-20-30 тысячаў маладзёнаў, Дзіму б наогул вызвалілі. Слабы бок рэжыму вядомы, апазыцыя павінна скарыстоўваць гэты козыр напоўніцу”.
XS
SM
MD
LG