Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай ніве”: “Найбольшы вораг наш — цямнота…”


Зьміцер Падбярэск, Менск Колькі слоў аб лапцёвай шляхце.

Пад рубрыкай “Аб усём па троху” “Наша Ніва” дае слова Светашу, які з Латыголя Вілейскага павету піша: “Я хачу тут кароценька пагаварыць аб тых людзёх што завуцца шляхтай. Слаўцо гэта (шляхта) даўней надта паважнае, цяпер абярнулася праве ў паняверку. Вот і у нас на Белай Русі ёсць многа гэтай шляхты, шляхты засцянковай, чы як некаторые называюць лапцёвай. Люд бедны гэтак сама як мужыкі: працуець не лягчэй ад мужыка, носіць сермягу і лапці, есць хлеб з мякінай, скрыўджэны кожным і ў кожнай рэчы, адным словам, што гэтак засцянковы шляхціц, ані на макулінку ня меншы гаратнік ад мужыка. Іх гора так збратала з сабой, што цяпер і рабіць розніцу ўжо пакідаюць, хто шляхціц, а хто мужык. Дзе-не-дзе гэта на вёсцэ нібы бярэцца пад увагу, найбольш як прыходзіцца сватацца ды жаніцца. У горадзе ўжо гэтаго німа. Тут глядзяць на навуку чалавека, на яго паступкі, а што у паперах, гэта вялікай важносці ня робіць. Вотож гэта наша шляхта нехай ведаець, што пішучы і чытаючы у газэтцэ “Наша Ніва” пад словам мужык мы разумеем вёсковую працавітую беднату. Наша цэль гэта сеяць свет між цямноту тут у нашым краю для сваіх родных братоў беларусоў. Дык нехай жэ зразумеюць усе, каму міла свая бацькоўшчына, свой язык і нехай кожны добры чалавек паможэць ваеваць з найбольшым ворагом нашым — цямнотай; бо як аткрыюцца нашы вочы, тагды не так лёгка кожнаму будзець ашуківаць і здзекавацца над намі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG