Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новае радыё” запрацуе на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі


Паводле БелаПАН Радыёстанцыя «Новае радыё» адновіць вяшчаньне з 6 на 7 лістапада.

Прэсавая сакратарка Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай заявіла: «Радыё ня зьменіць свой фармат. Калектыў працуе. У нас усё добра».

Паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі, «Новае радыё» спыніла працу ў эфіры 9 кастрычніка. 6 кастрычніка супрацоўнікі станцыі паспрабавалі абвесьціць страйк на знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара радыё Віктара Грышанава. У эфіры яны папрасілі Аляксандра Лукашэнку абараніць іх ад свавольства кіраўніцтва ФПБ. ФПБ – адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі. Ініцыятараў страйку адлучылі ад эфіру, а пасьля звольнілі.
XS
SM
MD
LG