Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Анжаліку Борыс дапыталі ў справе кантрабанды наркотыкаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Старшыню непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс сёньня дапыталі ў аддзеле дазнаньня Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Яе выклікалі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў, што была распачата 31 кастрычніка.

Спадарыня Борыс заявіла сёньня сьледчаму, што наркотык ім падкінулі, і яна лічыць гэта правакацыяй супраць сябе, як кіраўніка Саюзу палякаў.

Уначы пасьля затрыманьня на мяжы А.Борыс, Анджэю Лісоўскаму і Тэрэсе Селівончык зрабілі аналізы крыві, ці ўтрымліваюцца ў іхных арганізмах наркотыкаў. Аналізы былі адмоўнымі.

Учора Анджэя Лісоўскага абвесьцілі падазраваным па справе кантрабанды наркотыкаў. У ягонай кватэры зрабілі ператрус. Нічога не знайшлі

29 кастрычніка на КПП “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль Audi, што належыць Анджэю Лісоўскаму. У машыне былі двое пасажырак: Анжаліка Борыс і Тэрэса Селівончык.

Мытнікі знайшлі ў аўтамабільным люстэрку невядомы парашок, пазьней высьветлілі, што там быў амфэтамін.
XS
SM
MD
LG