Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгійскія беларусы прыйшлі на Дзяды на магілу Равенскага


Аляксей Дзікавіцкі, Лювэн Сёньня ў бэльгійскім горадзе Лювэне адбылося ўрачыстае набажэнства на магіле выдатнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага. Так тамтэйшыя беларусы адзначылі Дзяды.

На могілках у Лювэне сабраліся больш за два дзясяткі беларусаў – эмігрантаў старэйшага пакаленьня, а таксама маладзейшых актывістаў Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня.

З кароткай прамовай выступіў старшыня задзіночаньня Зьміцер Піменаў.

(Піменаў: ) “Так склаўся лёс, што мы ня можам сёньня прыйсьці на магілы сваіх родных. Тое, што тут, у Бэльгіі, пахаваны знакаміты сын беларускага народу Мікола Равенскі дае нам магчымасьць сабрацца каля ягонай магілы, каб успомніць памерлых продкаў і памаліцца за іх. Я лічу абавязкам кожнага сумленнага чалавека шанаваць і памятаць сваіх Дзядоў. Бо бяз памяці аб мінулым няма будучыні”.

Грэка-каталіцкі сьвятар з Антвэрпэну айцец Ян адправіў паніхіду па продках.



З прамовай выступіў і вядомы дзяяч беларускай эміграцыі Янка Жучка – ён адзіны сярод прысутных асабіста добра ведаў Міколу Равенскага.

(Жучка: ) “Ад 1951 году спадар Мікола пражыў тут у Лювэне да самай сьмерці. Мы зь ім разам аб''езьдзілі ўсю Эўропу з нашымі беларускімі песьнямі. Стаю тут каля ягонай магілы, і ўспаміны ўсё вяртаюцца...”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG