Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліга правоў чалавека патрабуе вызваліць Дашкевіча


Радыё Свабода Міжнародная ліга правоў чалавека – няўрадавая арганізацыя з спэцыяльным кансультацыйным статусам у ААН – выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з вынесеным сёньня прысудам лідэру незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітру Дашкевічу.

У лісьце, накіраваным на адрас Аляксандра Лукашэнкі, Ліга правоў чалавека расцэньвае выстаўленыя Дашкевічу абвінавачаньні як палітычна матываваныя. Зьвяртаючыся да кіраўніка Беларусі, Ліга заклікае яго забясьпечыць, каб усе беларускія грамадзяне мелі магчымасьць выражаць свае погляды бяз боязі апынуцца пад судовым перасьледам.

Ліга правоў чалавека патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча і іншых беларускіх палітычных зьняволеных.
XS
SM
MD
LG