Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадарчы суд Менску пастанавіў канфіскаваць маёмасьць БХК


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэтае рашэньне прыняла 1 лістапада судзьдзя Сьвятлана Мішчук. Паводле яе пастановы будзе канфіскаваная маёмасьць Беларускага Хэльсынскага камітэту. Гэта кампутар і мэбля з офісу праваабарончай арганізацыі – усяго на 255 тысяч рублёў. Маёмасьць БХК пойдзе ў аплату выстаўленых арганізацыі 160 мільёнаў штрафу і падатковых запазычанасьцяў.

Як паведаміў выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак, у Вярхоўным Судзе аднавілі справу аб закрыцьці арганізацыі на прапанову Мін’юсту. Справу вядзе судзьдзя Ігар Бабкоў.

Каля двух гадоў найбольшая праваабарончая арганізацыя Беларусі, Беларускі Хэльсынскі камітэт, знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Праваабаронцаў вінавацяць у нявыплаце падаткаў з грашовай дапамогі ў рамках эўрапейскай праграмы ТАСІS. У БХК кажуць, што дапамога выдзялялася з умовай, што падаткі ня будуць спаганяцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG