Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Аляксандра Казуліна перадала бацьку цёплыя рэчы


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дачка палітыка Юлія Казуліна наведала віцебскую калёнію “Віцьба-3”, дзе 13-ты дзень галадае Аляксандар Казулін.

З дазволу адміністрацыі калёніі дачка палітыка перадала яму цёплыя рэчы. “Памеры вопраткі, якую выдалі бацьку ў калёніі, не падыходзяць яму. Штаны кароткія, куртка вялікая. Ён мог бы іх насіць, але гэта нязручна. Цяпер ён будзе апрануты, як трэба”, – сказала Юлія Казуліна.

Паводле Юліі, вопратка, якую яна перадала бацьку, каштавала каля 400 тысяч рублёў.

Начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў назваў “нармальным” стан здароўя Аляксандра Казуліна. “Я бачу яго кожны дзень, зь ім усё нармальна”, — сказаў, паводле Юліі Казулінай, міліцыянт.

* * * Аляксандар Казулін пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Да галадоўкі былога кандыдата на прэзыдэнта далучыўся былы дэпутат Сяргей Скрабец, які таксама адбывае пакараньне ў віцебскай калёніі.
XS
SM
MD
LG