Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: ператрус у кватэры Анджэя Лісоўскага з Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня пасьля допыту Анджэя Лісоўскага ў ягонай кватэры зрабілі ператрус. Нічога не знайшлі. Раніцай Лісоўскага ў аддзеле дазнаньня Гарадзенскай рэгіянальнай мытні аб’явілі падазраваным у крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў.

29 кастрычніка на кантрольна-прапускным пункце “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі аўтамабіль “аўдзі”, што належыць Анджэю Лісоўскаму, ён жа быў за рулём. У машыне былі дзьве пасажыркі, адна зь якіх — Анжаліка Борыс, старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.

Мытнікі знайшлі ў аўтамабільным люстэрку невядомы парашок. Прысутныя ў машыне расцанілі гэта як правакацыю.

Заўтра як сьведка на допыт мае прыйсьці Анжаліка Борыс.
XS
SM
MD
LG