Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на паўтара году турмы


Любоў Лунёва, Менск Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Ала Булаш пакарала лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча пазбаўленьнем волі на паўтара году. Адбываць пакараньне Дашкевіч будзе ў калёніі агульнага рэжыму.

Судзьдзя ўлічыла тэрмін знаходжаньня Зьмітра Дашкевіча пад вартай – адлік адбыцьця пакараньня будзе весьціся ад 15 верасьня.

У судовую залю на абвяшчэньне прысуду дазволілі прайсьці толькі амбасадарам краінаў Эўрапейскага Зьвязу і ЗША, а таксама некаторым журналістам.

Насупраць будынку суду моладзевыя актывісты стварылі жывы ланцуг – у руках у маладых людзей партрэты Зьмітра Дашкевіча. Людзі скандуюць "Свабоду Дашкевічу!", "Ганьба!".
XS
SM
MD
LG