Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары, родныя і сябры дапамагаюць А. Захожай выйсьці з галадоўкі


Вячаслаў Кулік, Менск Актывіст суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу акцыянэрнага таварыства “Белшына” Міхал Усьціновіч паведаміў Свабодзе, што “лекары, родныя і сябры дапамагаюць Алене Захожай выйсьці з галадоўкі”. Са словаў суразмоўцы, сёньня ў першай палове дня ў гарадзкім шпіталі Бабруйска “Марзонаўская” адбыўся кансыліюм мэдыкаў, якія канстатуюць, што для захаваньня свайго здароўя Алена Захожая мусіць выйсьці з галадоўкі ў адпаведнасьці з парадамі лекараў і іх дапамогі.

У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода Алена Захожая паведаміла, што ня можа катэгарычна адмаўляцца ад прапановы лекараў, родных і сяброў перапыніць акцыю пратэсту. “Рашэньне я прыму па выніках сёньняшніх перамоваў лідэраў БНП і кіраўніцтва “Белшыны”, -- заявіла Алена Захожая.

Падрабязнасьці -- пазьней у эфіры Радыё Свабода і на нашым сайце ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG