Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак царквы “Новае жыцьцё” расьпісалі чорнай фарбай


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ўначы невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”. Пад цытатай зь Бібліі на фасадзе будынку хуліганы чорнай фарбай напісалі “Не – таталітарным сэктам”.

Вернікі ў суботу спынілі галадоўку, якая доўжылася 23 дні, але акцыя пратэсту працягваецца. Вернікі патрабуюць, каб гарадзкія ўлады прызналі іх будынак культавым і далі ім магчымасьць ладзіць там набажэнствы. Яны дамагаюцца таксама перагляду закону аб свабодзе сумленьня, які ўшчамляе правы вернікаў-пратэстантаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG