Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А 16 гадзіне мае быць абвешчаны прысуд Зьмітру Дашкевічу


Любоў Лунёва, Менск Лідэра “Маладога фронту” вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, яму пагражае зьняволеньне да двух гадоў. Ад 15 верасьня хлопца трымаюць пад вартай. У крымінальнай справе падчас сьледзтва апыталі дзясяткі сьведкаў.

Паплечнікі Зьмітра Дашкевіча стаялі ля будынку Дому правасудзьдзя, пакуль ішоў разгляд справы. Яны не чакалі, што судзьдзі Але Булаш спатрэбіцца толькі два дні, каб вынесьці прысуд. Зьміцер чуў з вуліцы словы падтрымкі і меў магчымасьць бачыць з акна судовай залі праявы салідарнасьці.

Сёньня зноў людзі зьбяруцца а 16-й гадзіне ля будынку суду Кастрычніцкага раёну Менску.
XS
SM
MD
LG