Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску прадпрымальнікі аб”ядноўваюцца ў прафсаюз


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ за 1 лістапада

Сёньня рэгіянальная газэта “Витебский курьер” інфармуе пра ініцыятыву прыватных прадпрымальнікаў гораду стварыць свой прафсаюз. Як паведамляецца, адбыўся сход прадстаўнікоў шасьці рынкаў і гандлёвых цэнтраў, на якім абраны аргкамітэт.

Пра што піша першы нумар незалежнай газэты “Наш Магілёў”? Слова – сябру новага выданьня журналісту Генадзю Судніку:

(Суднік: ) “Афіцыйныя СМІ прамаўчалі, як у кастрычніку была праведзеная грамадзкая акцыя ў абарону Аляксандра Казуліна. Апытаньне на тэму, што вярнуліся дружыньнікі на вуліцы гораду. Агляд па гораду Магілеву: колькі памылак на нашай роднай беларускай мове робяць улада і камэрцыйныя структуры”.

У Віцебску на сёньня засталося 100 трамваяў ад ранейшых 165, канстатуе “Витебский курьер”. Журналісты расказваюць пра аварыйнае становішча рэек, апораў і вагонаў яшчэ савецкай вытворчасьці.

Рэгіянальны тыднёвік “Вольнае Глыбокае” друкуе сёньня справаздачу дэпутаткі Валодзькаўскага сельсавету Юліі Бука. Яна – колішняя вылучэнка Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (Народная грамада). Як даводзіць журналіст Уладзімер Скрабатун, актыўная дэпутатка вымушана рэагаваць і на чужыя абяцаньні:

(Скрабатун: ) “На Васіля Хрола “наяжджае”. Ён паабяцаў у вёсках дарогі заасфальтаваць і выйграў выбары. А яна дэпутат мясцовага савету, людзі турбуюць: “Калі нашу вуліцу будуць асфальтаваць?”. Яна пайшла ў дарожную арганізацыю высьвятляць пытаньне, а начальнік у адказ: “Нас не цікавіць, што Хрол абяцаў на выбарах, у плянах увогуле няма аніякага асфальтаваньня ў гэтых вёсках”.

“Комсомольская правда в Белоруссии” зьвяртаецца да рыбацкіх праблемаў. У артыкуле “Аматары дамагліся зьмяніць правілы” паведамляецца пра год пратэсту рыбакоў супраць высокіх штрафаў. Чыноўнікі, піша газэта, мусяць адступіць. Падрабязнасьці – у сёньняшнім нумары “Комсомолкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG