Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску наведаў А. Казуліна


Радыё Свабода Кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску пасол Оке Пэтэрсан наведаў сёньня ў віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна. Паводле Пэтэрсана, Казулін захоўвае бадзёры настрой, хаця пры гэтым выглядае фізычна аслабленым. “Мы мяркуем, што спадар Казулін знаходзіцца пад мэдычным кантролем і будзе мець у разе патрэбы мэдычную дапамогу”, – сказаў кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску.

У размове з паслом Пэтэрсанам Казулін даў зразумець, што разглядае сваю цяперашнюю галадоўку як частку апазыцыйнай палітычнай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG