Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў "Начной Свабодзе"


Радыё Свабода Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы.

Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе Сяргей Патаранскі – аўтар новага дакумэнтальнага фільму пра сёлетнія сакавіцкія пратэсты ў Менску. Вы пачуеце рэпартаж зь вечарыны Гэлаўін, прадстаўнікі розных рэгілійных канфэсіяў скажуць пра сваё стаўленьне да гэтага імпартаванага сьвята, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, які строй ці маску яны апранулі б на Гэлаўін. Таксама прагучыць рэпартаж з адкрыцьця выставы "Гісторыя габрэйскага тэатру ў Беларусі".

У "Летнім альбоме" Вінцэсь Мудроў апавядзе пра старыя і новыя грошы, а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Валярыны Куставай.

Слухайце на хвалях "Свабоды" ад 23-й гадзіны да поўначы, а пасьля праз наш сайт.
XS
SM
MD
LG