Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ператрус ў кватэры, дзе прапісана Юлія Коцкая з прэс-групы А.Мілінкевіча


Радыё Свабода У Горадні адбыўся ператрус ў кватэры маці Юліі Коцкай, дзе прапісана і сама дзяўчына. Нічога знойдзена не было.

Сьледчыя прадставілі жанчыне пастанову аб правядзеньні ператрусу, у якой зазначана, што вобыск робіцца ў зьвязку з крымінальнай справай аб выбухах у Віцебску. Галіна Коцкая зрабіла выпіску, у якой гаворыцца, што ў яе дачкі могуць знаходзіцца выбуховыя рэчывы і іншыя прадметы, якія маюць дачыненьне да крымінальнай справы.

Паводле Галіны Коцкай, ёй паказалі таксама пастанову аб ператрусе ў доме, дзе фактычна пражывае яе дачка — у 2-м завулку Іўліева. Там трое сутак запар дзяжурыла машына з апэратыўнікамі. Самой Юліі не было на месцы. Ехаць туды з апэратыўнікамі Галіна Коцкая адмовілася.
XS
SM
MD
LG