Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ад паленьня штогоду памірае 15,5 тысяч чалавек


Радыё Свабода Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 42% беларусаў паляць. Паляць 64% мужчынаў і 20% жанчын.

У краіне прынялі шмат нарматыўных актаў дзеля барацьбы з паленьнем.

Згодна з Дэкрэтам прэзыдэнта ад 17 сьнежня 2002 году “Аб дзяржаўным рэгуляваньні вытворчасьці, абароту, рэклямы і ўжываньня тытунёвай сыравіны й тытунёвых вырабаў”, паленьне катэгарычна забароненае ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю й бытавога абслугоўваньня, грамадзкага харчаваньня; у памяшканьнях органаў дзяржаўнага кіраваньня, выканкамах (за выключэньнем месцаў, адмыслова адведзеных на паленьне).

Дзейнічае Пастанова Савету Міністраў “Аб парадку разьмяшчэньня рэклямы тытуню ў СМІ і вонкавай рэкляме”. Забаронена разьмяшчаць рэкляму тытуню на радыё й тэлебачаньні з 7.00 да 22.00; у будынках шпіталёў, паліклінік, навучальных установаў, у транспартных сродках, на аб’ектах культуры й спорту; на першых і апошніх палосах газэт альбо на вокладках часопісаў.

Летась Беларусь далучылася да рамачнай канвэнцыі Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя дзеля барацьбы супраць тытуню. Згодна з Канвэнцыяй, у 2007—2008 гадах у Беларусі цалкам забароняцьрэклямаваць тытунёвыя вырабы на радыё і тэлебачаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG