Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцябляне ўсклалі вянок памяці на Ўсьпенскай горцы


Радыё Свабода На гэтым месцы ў дні Другой усясьветнай вайны былі расстраляныя некалькі соцень вязьняў мясцовай турмы НКВД. Але вянок зь белых ды чырвоных кветак сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Аляксандар Салаўян ды Барыс Хамайда прынесьлі сюды, каб ушанаваць памяць усіх бязьвінна загіблых беларусаў.

Усталяваўшы вянок ля Крыжа сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, спадар Хамайда сказаў:

(Хамайда: ) “Сэнс гэтай акцыі – гэта даніна памяці й павагі ўсім ахвярам і ўсім загіблым, што змагаліся за незалежнасьць і свабоду Беларусі на працягу ўсёй нашай тысячагадовай гісторыі. Тут на стужцы напісана: “Змагарам за свабоду й незалежнасьць ад беларусаў”. Усім змагарам!”

Ускладаньне вянкоў на Усьпенскай горцы падчас Дзядоў апошнімі гадамі стала традыцыяй. Пачынальнікам гэтае традыцыі быў Уладзімер Плешчанка, былы старшыня абласной арганізацыі КХП БНФ, які памёр 20 траўня гэтага году.

Сёньня сябры й аднадумцы мяркуюць наведаць і месца ягонага апошняга спачыну – могілкі ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG