Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына: прадстаўнікоў апазыцыі ў акруговых камісіях няма


Радыё Свабода Абласныя ўлады сфармавалі 60 акруговых камісіяў для выбараў дэпутатаў абласнога савету. Разам — 664 чалавекі. Аднак прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў у камісіях няма.

Рэгіянальная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі прапаноўвала ў акруговыя камісіі 18 сваіх вылучэнцаў, Партыя камуністаў Беларуская — 21 прадстаўніка. Ніводзін зь іх ня ўключаны ў склад акруговых выбаркамаў.

У камісіі ўвайшлі толькі 19 вылучэнцаў праўладных камуністаў — абласной суполкі КПБ.
XS
SM
MD
LG