Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віку Мароз прывезьлі ў Жодзіна


Радыё Свабода Беларускую сірату Віку Мароз, якую сям’я Джуста-Барначын ў Італіі па-ранейшаму хоча ўдачарыць, ўчора перавезьлі ў Жодзіна, у сям’ю Васілеўскіх, якая выхоўвае яе брата Сашу.

Пра гэта БелаПАН паведаміў Саша Мароз. Зьвязацца з ягонымі прыёмнымі бацькамі пакуль не ўдалося. Раней сям’я Васілеўскіх заяўляла, што не гатовая ўдачарыць Віку.

У сёньняшнім нумары італьянскай газэты “La Repubblica”, а таксама на некаторых італьянскіх сайтах зьявілася інфармацыя, што Віку Мароз, 10-гадовую дзяўчынку, якую хавала італьянская сям’я Джуста– Барначыні, нібыта ўдачарыла жодзінская сям’я Васілеўскіх.

Італьянскія СМІ робяць спасылку на Дыега Перуджыні, афіцыйнага прадстаўніка амбасады Беларусі ў Італіі, які паведаміў: “Гэта было зроблена ў сувязі з моцным жаданьнем самой дзяўчынкі”.
XS
SM
MD
LG