Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Аляксандра Казуліна не дапускаюць адвакатаў, але пусьцілі прадстаўніка АБСЭ


Алег Грузьдзіловіч, Менск У адміністрацыі віцебскай калёніі абвяргаюць зьвесткі, паводле якіх Аляксандар Казулін быў нібыта шпіталізаваны ў сувязі з галадоўкай.

Адвакату Ігару Рынкеіву адмоўлена ў сустрэчы з ягоным падабаронным Аляксандрам Казуліным, якая плянавалася на 1 лістапада. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Ігар Рынкевіч. Паводле абаронцы, начальнік калёніі “Віцьба-3” Віталь Агнісьцікаў асабіста забараніў яму сустракацца з Каўзуліным падчас галадоўкі палітыка. Забарону міліцыянт патлумачыў тым, што “сустрэча з адвакатам можа аслабіць арганізм Аляксандра Казуліна”.

Падчас размовы зь міліцыянтам, якая адбылася ў другой палове 31 кастрычніка, адвакату ўдалося высьветліць некаторыя абставіны галадоўкі Аляксандра Казуліна. Прыкладам, тое, што ад часу знаходжаньня ў менскім сьледчым ізалятары палітык схуднеў на 8 кіляграмаў. Паводле начальніка калёніі, 30-га кастрычніка Аляксандр Казулін і Сяргей Скарбец, які таксама абвясьціў галадоўку, былі зьмешчаныя ў мэдычную частку калёніі, але пазьней іх зноў перавялі ў атрад. “Казулін і Скрабец былі супраць знаходжаньня ў мэдычнай частцы. Мы пагадзіліся іх выпусьціць, ўзяўшы заявы, што яны не скардзяцца на здароўе і ня маюць прэтэнзіяў да адміністрацыі. Але нашы дактары трымаюць стан іх здароўя на кантролі”, -- сказаў Віталь Агнісьцікаў паводле адваката Ігара Рынкевіча.

У калёніі адвакату таксама паведамілі, што 31 красавіка Аляксандра Казуліна наведаў кіраўнік офісу прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі Окэ Пэтэрсан.

У офісе прадстаўніцтва АБСЭ на гэты момант немагчыма атрымаць камэнтар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG