Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія актывісты ўсклалі вянок памяці


Радыё Свабода, Віцебск На Ўсьпенскай горцы ў Віцебску ў першыя дні мінулай вайны былі расстраляныя некалькі соцень вязьняў мясцовай турмы НКВД. Вянок з белых ды чырвоных кветак сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Аляксандар Салаўян ды беспартыйны актывіст Барыс Хамайда прынесьлі сюды, каб ушанаваць памяць усіх бязьвінна загіблых беларусаў.

Усталяваўшы вянок ля падножжа Крыжа сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, апякункі Беларусі, спадар Хамайда сказаў некалькі слоў для прысутных.

(Хамайда:) “ Сэнс гэтай акцыі – гэта даніна памяці й павагі ўсім ахвярам і ўсім загіблым, што змагаліся за незалежнасьць і свабоду Беларусі на працягу ўсёй нашай тысячагадовай гісторыі. Тут на стужцы напісана: “Змагарам за свабоду й незалежнасьць ад беларусаў”. Усім змагарам!”



Ускладаньне вянкоў на Усьпенскай горцы падчас Дзядоў апошнімі гадамі стала традыцыяй для віцебскіх прадстаўнікоў дэмакратычнага руху. Пачынальнікам гэтае традыцыі быў Уладзімер Плешчанка, былы старшыня абласной арганізацыі КХП БНФ, які заўчасна памёр 20 траўня гэтага году. Сёньня сябры й аднадумцы мяркуюць наведаць і месца ягонага апошняга спачыну – могілкі ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG