Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды: ці гэтую традыцыю бяруць з сабой сучасныя эмігранты?


Тацяна Поклад, Вільня Анонс перадачы «Беларускае замежжа» за 31 кастрычніка.

Як беларусы за мяжой ушаноўваюць памяць продкаў на Дзяды?

Ці бяруць з сабой ў замежнае жыцьцё традыцыю ўшанаваньня Дзядоў сучасныя эмігранты, -- якія, дарэчы, не лічаць сябе эмігрантамі, але жывуць, працуюць і вучацца па-за межамі Бацькаўшчыны?

Як зьмяняе сучасны глябальны сьвет гэтую старую традыцыю і ці Дзяды – нагода для грамадзкага чыну для тых, хто жыве за мяжой Беларусі? І ці патрэбная ім гэтая традыцыя ўвогуле?

Адназначных адказаў на ўсе гэтыя пытаньні, вядома, няма. Беларусы маладзейшага пакаленьня з розных краінаў распавядуць, ці ёсьць у іх жыцьці такі дзень – Дзяды, і чым ён адметны.

Пра гэта ў новай перадачы «Беларускае замежжа» мы пачуем меркаваньні беларусаў з ЗША і краінаў Эўрапейскага Зьвязу, -- з краінаў балтыйскіх, Літвы і Латвіі, у якіх Дзяды – сьвята агульнае, нацыянальнае для ўсіх, а таксама – з Аўстрыі і Вялікай Брытаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG