Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін скардзіцца Аляксандру Лукашэнку (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 31 кастрычніка розных гадоў.

На гэтым тыдні 1926 году “Беларуская крыніца” паведамляе: “24.Х. марш. Пілсудскі быў у Несьвежы на сямейным сьвяце Радзівілаў. Былі там усе вялікія паны з нашага краю і агулам манархісты. Многія газэты аб гэтым пішучы кажуць, што Пілсудскі з манархістамі нешта важнае думае. Можа яны “круля” выдумаюць?.. Пажывём увідзім”.

На гэтым тыдні 1956 году “Бацькаўшчына” распавядае пра падзеі ў Польшчы: “Як ведаем, із складу палітбюро адсыпаўся савецкі маршал Ракасоўскі. Як ведаем, праграмовая прамова Гамулкі насіла выразныя антырасейскія акцэнты. І як ведаем, у сваёй праграмнай прамове Гамулка сказаў такую гарэзію, што калі ў Польшчы зьліквідуецца, прыкладам, калектывізацыя, калгасы і саўгасы — ніхто па іх ня будзе плакаць… Усё гэта хіба не захапляе Масквы…”

* “Имя” ў 1996 годзе друкуе адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі за подпісам першага сакратара ЦК ПКБ Сяргея Калякіна: “Простыя працаўнікі слушна адзначаюць, што Кастрычніцкія сьвяты ў беларускай сталіцы не адзначаліся масавым шэсьцем працоўных толькі падчас акупацыі 1941-- 1943 гадоў. Дэманстрацыі 7 лістапада не забараняліся нават у час “росквіту” БНФ, пры ўладзе нацыянал-радыкала Шушкевіча. Няўжо, сьледам за нямецка-фашысцкімі акупантамі, правядзеньню Кастрычніцкай дэманстрацыі ў Менску перашкодзіць прызначаная Вамі, Аляксандр Рыгоравіч, і падначаленая Вам сталічная “вэртыкаль”?”
XS
SM
MD
LG