Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыс Хамайда: “Я веру ў перадвызначанасьць свайго лёсу”


Радыё Свабода Барыс Хамайда – удзельнік перадачы “Ў што я веру”

Aд самага нараджэньня маё жыцьцё прадвызначылі лёсавырашальныя моманты. І я цьвёрда веру, што ў маёй краіны таксама шчасьлівы лёс – што беларускі народ мае вялікую будучыню.

Барыса Хамайду ў Віцебску ведаюць як “прафэсійнага рэвалюцыянэра”.Ужо шмат гадоў ён нідзе не працуе, хаця мае юрыдычную адукацыю. Так званы “Сіні дом” – жылую шматпавярхоўку па вуліцы Леніна – жыхары гораду ведаюць ня толькі як асобны тапаграфічны аб’ект; сюды ідуць, каб набыць у Барыса Хамайды незалежныя газэты і часопісы, або параіцца пра нешта ці проста паразмаўляць. За некалькі апошніх год Барысу Хамайду прысудзілі дзесяткі мільёнаў штрафаў за апазыцыйную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG