Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Полацку забіла паваленая ветрам елка


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ за 31 кастрычніка

У тыднёвіку Таварыства беларускай мовы “Наша слова” сёньня зьмешчаны фотарэпартаж аб ушанаваньні на Дзяды ў Сьвіслачы на Гарадзеншчыне памяці Кастуся Каліноўскага, ягонага брата Віктара, Рамуальда Траўгута ды іншых паўстанцаў 1863 году. Як піша выданьне, словы ўдзячнасьці барацьбітам прамаўлялі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Вячаслаў Сіўчык.

Газэта “Наша слова” нагадвае, што на ўсясьветных мапах цяпер назва Беларусі будзе выкарыстоўвацца цяпер на лацінскай мове. Аднак на сёньня, як канстатуе рэдактар выданьня Станіслаў Суднік, нават вучоныя ў Айчыне ня маюць правільнага вызначэньня гэтага геаграфічнага тапоніму.

(Скрабатун: ) “У Беларусі няма зацьверджанай законам варыянту беларускай лацінкі. У акадэміі навук нейкія інструкцыі распрацоўваюць, ды хто як хоча. Таму нават той варыянт, што прапаноўваецца, няправільны”.

У артыкуле “Гнеўны бацька зьбіў дырэктара школы” “Комсомольская правда в Белоруссии” тлумачыць прычыны цяперашняй панікі сярод бацькоў школьнікаў у Першамайскім раёне Менску.

Таксама “Комсомольская правда в Белоруссии” паведамляе падрабязнасьці да трагічнай гібелі 44-гадовага жыхара Полацка. “Яго забіла паваленая ветрам елка”, -- удакладняе выданьне і папярэджвае, што ў найбліжэйшыя дні сыноптыкі абяцаюць парывы ветру да 20 мэтраў у сэкунду.

Баранавіцкі тыднёвік “Intex-press” працягвае сачыць за канфліктнай сытуацыяй на рэчавым рынку ў горадзе па вуліцы Тэльмана. Паведамляецца, што пасьля рэканструкцыі тут пазбаўляюць месца амаль дзьвюх соцень гандляроў. Як піша выданьне, улады нібыта прапануюць пакрыўджаным месцы на іншых рынках гораду. Але, як пераконваюць журналісты, наведаныя імі “Рынак Палескі”, “Каапэратыўны” ды іншыя не даюць спадзяваньняў на лепшае ў вырашэньні праблемы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG