Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: камітэт дзяржкантролю заклікае “паведамляць пра факты абагачэньня асобных грамадзянаў”


Радыё Свабода, Берасьце Зянон Ломаць, якога нядаўна прызначылі на пасаду старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, заклікае берасьцейцаў паведамляць пра факты “ўзбагачэньня асобных грамадзянаў праз падман дзяржавы".

Зварот галоўнага кантралёра Беларусі да жыхароў гэтага рэгіёну быў агучаны напярэдадні простай лініі спадара Ломаця, якая адбудзецца ў Берасьці 1 лістапада.

Паводле Зянона Ломаця, мэта акцыі ня ў тым, каб кантрольная ўстанова “назапашвала нэгатыў пра працу мясцовай вэртыкалі, эканамічную і сацыяльную сытуацыю ў рэгіёне”. Старшыня Камітэту дзяржкантролю заявіў, што ягоная ўстанова імкнецца дамагчыся камфортнага жыцьця на Берасьцейшчыне й палепшыць настрой людзей.
XS
SM
MD
LG