Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хто сядзіць у высокіх кабінэтах і ёсьць самымі сапраўднымі ворагамі народу”


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 30 кастрычніка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылацьСМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Андрэй, Пінск:) “Добры дзень. На гэтым тыдні нас скалыхнула трагедыя, якая адбылася з нашымі землякамі ў Расеі. Чацьвёра нашых беларусаў згарэлі жыўцом у вагончыку недзе ў Сібіры. І зноў жа, ці была гэта трагічная выпадковасьць, ці то наўмысны падпал, яшчэ невядома. Але ж зноў паўстала праблема заробкаў нашых грамадзян. Напэўна, яны паехалі туды не ад добрага жыцьця. І калі б на Айчыне маглі зарабіць столькі, колькі ім дастаткова, яны не паехалі б туды. І яшчэ я тут успомніў інфармацыю, што раней чуў з боку Вашага радыё, што нейкія разумнікі ў высокіх міліцэйскіх кабінэтах вырашылі распачаць паляваньне вось на такіх людзей, якія згарэлі ў Расеі. Мне здаецца, што тыя, хто сядзяць у высокіх кабінэтах, ёсьць самыя сапраўдныя ворагі народу. Каб тыя бедныя людзі, што згарэлі, маглі зарабіць столькі, колькі гэтыя разумнікі ў сваіх кабінэтах атрымліваюць, самі ня ведаюць за што, наўрад ці б у нас людзі так гінулі ці станавіліся ахвярамі рабаўнікоў і гэтак далей”.

(Спадар, Гомельская вобл.: ) “Я дзякую супрацоўнікам Радыё Свабода за патрэбную працу для нас і віншую са сьвятам Дзяды”.

(Волін, Гомель: ) “Дэпутат Дзярждумы Мітрафанаў заявіў, што вядуцца закрытыя (чытай сакрэтныя) перамовы паміж Расеяй і Беларусьсю аб Саюзе. І сьвет ахне ад новых прапановаў,якія захаваюць уладу Пуціна і Лукашэнкі. У сувязі з гэтым, хочацца спытаць у спадароў Пуціна і Лукашэнкі: “Што Вам захацелася пагуляць у Сталіна і Гітлера?” Як можна весьці перамовы за сьпіной у народа?! А таксама хачу спытаць у спадара Лукашэнкі: ці ня хопіць гуляць у Саюзы, а лепей заняцца пабудовай добрасуседзкіх адносінаў з усімі краінамі-суседзямі на аснове ўзаемавыгадных дагавораў”.

(Марыя Бартось, в. Квасоўка Гарадзенскага раёну: ) “Добры дзень, Радыё Свабода! Учора мы слухалі па Радыё Свабода выступ Мечаслава Грыба, а таксама хлопчыка Сяргея. Мы вельмі любім і паважаем іх. Але на выбары ў Квасоўскі сельскі савет мы ня пойдзем, калі там ня будзе дэпутата ад апазыцыі. Чаму? Высунулі Кашанкову ў дэпутаты да прэзыдэнта. Прашу ў Кашанковай завезьці пісьмо да прэзыдэнта. “Ну, што Вы, я такой справай не займаюся! У нас лісты да Лукашэнкі ня возяць. Гэтай справай ён не займаецца.” А чым жа ты, Кашанкова, займаешся? Ты ж ад народа абраная. Хто цябе там выбіраў? На выбары мясцовыя не зьбіраемся ісьці. Будзе ад апазыцыі чалавек, заяўляю: пойдзем. А калі не, дык не. Хопіць іх карміць за нашыя мазалі!”

(Спадар: ) “Паважаная рэдакцыя “Свабоды”! Вядома ўсім на сьвеце, нават школьнікам вядома, што хрысьціянская вера падзяляецца на некалькі самых розных канфэсій. Найбуйнейшыя зь іх: каталіцкая, праваслаўная, пратэстанцкая. У той жа час Вашая рэдакцыя дае слова нейкаму культуролягу, нейкай Хатэнцы, якая гаворыць пра розьніцу паміж каталіцкай і праваслаўнай верай. Нонсэнс і сорам “Свабодзе” за такі ўзровень. Вельмі шкада, што цудоўны чалавек і паэт запрашае такіх людзей на перадачу. Вельмі-вельмі шкада. Узровень Ваш падае, “Свабода,” падае, падае. Ад гэтага толькі сумна”.

(Спадар, Гомель: ) “Добры дзень. Хачу адказаць таму дзядку, што казаў, што яму не патрэбна свабода, якая ідзе з Захаду. Мусіць, яму патрэбна свабода, якая ідзе з Усходу. Свабода ад уласных думак, свабода ад сваёй працы, свабода ўвогуле ад усяго чалавечага. Яму патрэбна такая свабода,к аб людзі езьдзілі і далей на Маскву, каб адтуль прыходзілі ў трунах ды калекамі, дзе кожны міліцыянт зьдзекуецца з таго чалавека, які прыехаў туды працаваць? Там чалавек працоўны ўвогуле без правоў. І мусіць, яму такая патрэбна свабода. Я памятаю, што ў нас да прыходу расейцаў увогуле не было такога рабства, якое стала. 200-250 гадоў таму было мясцовае самакіраваньне. Прыйшоў расеец, усё скасаваў. І, мусіць, яму такая патрэбна свабода, якая цяпер. Сказаў, што калі што ня так супраць Аляксандра Рыгоравіча, то ў турму, а на самога могуць казаць што хочаш. Самае большае, што можа атрымаць чалавек, які зганьбіў іншага, дык гэта штраф у некалькі базавых. А калі Бога, якім стаў Аляксандр Рыгоравіч (“ён крыху вышэй Бога”, як сказаў яго нейкі чалавек), дык за гэта даюць 2 гады і больш. Дзякуй вялікі”.

(Спадар:) “Першабытны лукашыст Пячорнага веку тэлефануе на “Свабоду” і абураецца, што Мілінкевічу далі прэмію імя Сахарава. Разумнаму чалавеку паўсюль і заўжды шлях адчынены, і яму даюць прэмію. Гэтая прэмію пойдзе на дэмакратыю і на свабоду ў Беларусі. А такіх дурняў, як Лукашэнка нідзе на парог ня пусьцяць і ніхто яму нідзе прэмію ня дасьць, можа толькі Фідэль Кастра цукру трысьняговага крыху дасьць. А нашыя заводы савецкія з адсталай тэхналёгіяй на Захадзе нікому не патрэбныя. Наадварот, да нас паступае сучасная тэхналёгія, на нашыя заводы. Куды ні глянь, паўсюль камбайны нямецкія, аўтобусы нямецкія і астатняя прадукцыя. А моладзь нашая і пры Саюзе езьдзіла і на Цаліну, і на Ўрал, і зараз будзе бегаць на Захад. Моладзь, як рыба, ідзе на сьвежую ваду. Вось так, лукашыст. І больш ты не пагражай нашай Беларусі”.

(Спадарыня, Магілёў:) “Слухала адказы простых жыхароў горада Менску журналістам на пытаньне тыдня. З 10 апытаных толькі 2 давяраюць. У працэнтных адносінах: 80 не давяраюць, а 20 давяраюць. Вось рэальны вынік мясцовых выбараў. А ў Лукашэнкі з Ярмошынай будуць свае вынікі, то бок чальцы выбарчых камісіяў працуюць на рэжым Лукашэнкі. Калі 80 % тых, хто не давярае, вырашылі б байкатаваць выбары, гэта было б вельмі няблага. У такім выпадку, выбаркамы не змаглі б рэалізаваць звычайныя для іх ілжывыя вынікі. Скрыні для галасаваньня павінны быць новымі, празрыстымі. Назіраць за выбарамі могуць журналісты, прадстаўнікі ўсіх рухаў і партый. Толькі ў гэтым выпадку можна казаць пра нейкі давер. Калі ж усё гэтае адсутнічае, то выбары несапраўдныя, а вынікі фальшывыя”.

(Спадар: ) “Не магу не адрэагаваць на злую агрэсію радыёслухача, які патэлефанаваў на “Свабоду”. Гэты радыёслухач ня ведае, за што Мілінкевіч атрымаў прэмію імя Сахарава. Мусіць, ён і ўяўленьне ня мае, хто такі Сахараў. Ён публічна заявіў, што ніводзін чалавек з апазыцыі на выбарах ня пройдзе. Чаго можна чакаць, калі гэты чалавек будзе ў складзе выбаркам ці яго старшынёй? Як можна давяраць выбаркамам, калі ў іх складзе апынуцца такія людзі? У складзе мясцовых выбарчых камісій павінны знаходзіцца абсалютна нэўтральныя грамадзяне”.

(Спадар:) “Прызнацца, зь нейкай асьцярогай успрымаю першыя аплядысмэнты з нагоды, безумоўна, радаснай і рэдкаснай навіны пра прысваеньне парлямэнцкай прэміі імя Сахарава Аляксандру Мілінкевічу. Нельга адназначна сказаць, чым станецца гэтая ганаровая адзнака для лёса самога спадара Мілінкевіча: своечасовым выратавальным колам у лужы апазыцыі або якарам. Затое зусім ня цяжка прадбачыць, які вэрхал узьніме хеўра штатных гарністаў і барабаншчыкаў, палюючых цяпер на дзяржаўных тэлеканалах і друкаваных выданьняў накшталт часопісу “Плянэта”. Тут зробяць усё магчымае і немагчымае, спрабуючы паставіць крыж на палітычнай кар’еры каталіка і заходніка Мілінкевіча. Зразумела, найбольш заўзяты хай з боку паслугачоў рэжыму выкліча той факт, што рашаючую ролю ў падтрымцы кандыдатуры Мілінкевіча адыгралі, як вядома, менавіта польскія прадстаўнікі Эўрапарлямэнту. Упэўнены, трубадуру і ахоўніку пануючай дыктатуры ня толькі не супакоіць, а больш узбудзіць і раззлуе ўзважанасьць рашэньня ляўрэата Мілінкевіча аддаць прэмію на патрэбы беззаконна і бязьлітасна рэпрэсаваных ахвяраў сёньняшняга рэжыму. Мне, вядома, вельмі хацелася б памыліцца, але, на жаль, усё сьведчыць аб тым, што ўзнагарода спадара Мілінкевіча ня вельмі спрацуе на рост рэйтынгу лідэра дэмакратычнай апазыцыі. Напрыклад, падчас яго працоўных паездак, асабліва па ўсходзе Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG