Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца суд на Зьмітром Дашкевічам (абноўлены)


Радыё Свабода Байцы спэцназу ачапілі будынак Кастрычніцкага суду Менску.

Ля будынку сабралося некалькі дзесяткаў чалавек. Сярод іх амбасадара краінаў Эўразьвязу і ЗША, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляександар Мілінкевіч. З палітыкаў прысутнічаюць Анатоль Лябедзька, і Вінцук Вячорка. Тут можна пабачыць Вольгу Іпатаву.

Перад пачаткам паседжаньня некалькі дзесяткаў чалавек у белых майкай з надпісам “Малады фронт” хадзілі па колу з закладзенымі за галаву рукамі. Да маладых людзей далучыліся Людміла Гразнова і Іна Кулей.

Праваабаронца Гары Паганяйла спрабуе давесьці міліцыянтам, што ён мае правы прысутнічаць на судовым паседжаньні. Кіраўнік аховы суду забараніў падначаленым размаўляць з тымі, хто спрабуе трапіць на паседжаньне.
XS
SM
MD
LG