Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “О, мой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняго тумана”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Падарожныя развагі Якуба Коласа.

№6 “Нашай Нівы” зьмяшчае развагі Якуба Коласа пад назваю “Думкі ў дарозі”: “О, мой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняго тумана, што лёг па краёх палёў, гдзе неба, спусціўшыся нізка, абнімаецца з беднаю зямлёю. Парэзалі цябе вускіе мужыцкіе дарогі, чорные сцежкі, рэкаі азёры, лахчыны і балоты, лесы і горы. А бедные вёскі і сёлы без усякаго парадку параскідаліся то там, то сям: па гарах, лахчынах, па беразі рэчэк, серод далёкаго поля, па цёмных лесох. Пакрывіліся хаты, абвіслі стрэхі на гумнах, сініе купіны моха тоўстаю карою леглі па гнілых саломеных стрэхах. Збіўся ў кучу будынак. Распаўзліся па полю, як чэрві у нягоду, бедные мужыцкіе хаты. Навалены ў кучу бярвеня, стружкі, салома. Дзе-не-дзе гляне нудная вербіна, блісне бярэзіна, выскачыць клён. Як нявесела, як непрытульна пазіраеш ты, мужыцкая вёска, сірота між люцкой будовы! А поруч з убогімі люцкімі будынкамі упёрліся ў неба панскіе палацы, зеленеюць сады, ломяць гальлё яблыкі і грушы, шырока і смела раскідаюцца дваровые поля, каласуюцца багатые панскіе нівы, пасуцца сытые коні, волы — рагалі, тысячы авец разсыпаюцца па полю… О, мой родны край! Поруч з голітвою ходзіць роскош і багацтва, разам з люцкімі слезамі мешаюцца панскіе вальцы, льюцца вяс1лые галасы песень, грыміць музыка с панскага сада; разам з мужыцкім потом цякуць дарагіе віна…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG