Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беласточчыне прайшоў фэстываль беларускіх бардаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава На Беласточчыне завяршыўся фэстываль беларускай бардаўскай песьні “Бардаўская восень – 2006” – адзіная такая імпрэза ў сьвеце. Сёлета арганізатары фэстывалю ўпершыню адмовіліся ад конкурснай праграмы, аднак поўныя залі слухачоў сьведчаць аб тым, што фэстываль усё адно прыцягнуў увагу слухачоў.

(Вядоўца канцэрту: ) “Сёлета ацэньваць выступы канкурсантаў будзе журы ў складзе.....

Гэта фрагмэнт леташняга фэстывалю – сёлета журы не было, бо арганізатары ўпершыню вырашылі адмовіцца ад конкурснай праграмы. Адны - хто хацеў паслухаць маладых беларускіх бардаў расчараваліся, іншыя – хто кожны год чакае перадусім на выступы зорак, наадварот - цешыліся.

(Слухачка зь Беларусі: ) “Бардаўская песьня гэта энэргія перадусім, а энэргія адчуваецца ў любым выглядзе, так што думаю, што актуальнай будзе заўсёды бардаўская песьня”.

Цягам трох фэстывальных дзён жыхары Бельску-Падляшскага, дзе традыцыйна праходзіць фэстываль, але таксама і суседняй Гайнаўкі наведалі канцэрты Віктара Шалкевіча, Алега Кабзара а таксама мясцовых выканаўцаў “Іло з сябрамі”, Кацярыны і Мажэны Жменька ды іншых.

А ў нядзелю ўвечары ў прамым эфіры Радыё Беласток прагучаў канцэрт выканаўцаў “Бардаўскай восені”.

Сьпявалі “Іло з сябрамі” і добра вядомы ня толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы бард Віктар Шалкевіч.

Наступны фэстываль беларускай бардаўскай песьні адбудзецца ў Бельску праз год.
XS
SM
MD
LG