Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым адкажа Крэмль на прапанову заплаціць за ваенныя базы ў Беларусі?


Вячаслаў Кулік, Менск Агляд недзяржаўных СМІ за 30 кастрычніка

Сёньня “БелГазета” друкуе інтэрвію з маскоўскім палітолягам Андрэем Суздальцавым. Госьць выданьня агалошвае спрэчныя факты ў адносінах Расеі і Беларусі. У прыватнасьці, чытачы даведаюцца як будзе рэагаваць Крэмль на прапанову беларускага сэнатара Мікалая Чаргінца аб спагнаньні аплаты за расейскія ваенныя базы на тэрыторыі Беларусі.

Газэта “Белорусы и рынок” таксама аналізуе становішча узаемаадносінаў між саюзьнікамі. Экспэрт выданьня – доктар гістарычных навук Інстытута эканомікі Расейскай ваеннай акадэміі Барыс Шмялёў. Ён пераконвае, што штучнае паскарэньне інтэграцыйных працэсаў выклікае прычыны цяперашніх эканамічных стратаў і палітычных праблемаў у Беларусі ў дачыненьні з Расеяй.

Як даведалася газэта “Белорусы и рынок”, на тэрыторыі Расеі фактычна паралізаваная цяпер сетка па продажу беларускіх тэлевізараў “Віцязь”. Аналіз сытуацыі – у артыкуле “Гульня на мапе прыводзіць да пройгрышу на рынку”.

Чаму напачатку сэзону цёплага адзеньня і абутку мала пакупнікоў на гандлёвым рынку “Ждановічы” у Менску? Пытаньне сёньня дасьледуе “БегГазета”. Адна з першых высноваў выданьня: вулічны гандаль выціскаюць новыя забароны ўрада.

Інтэрнэт-выданьне “Салідарнасьць” сёньня інфармуе, што Незалежны прафсаюз гарнякоў чацьвертага рудаўпраўленьня вытворчага аб”яднаньня “Беларуськалій” вырашыў выдаткаваць грашовую дапамогу ўдзельнікам масавай галадоўкі ў Бабруйску на “Белшыне” у памеры 500 тысяч рублёў.

У сьвежым нумары тыднёвік “Вечерний Брест” паведамляе, што адбыліся зьмены межаў абласнога цэнтра. Яго тэрыторыя цяпер павялічылася на 193 гектары за кошт сельгасугодзьдзяў, пашы і ліцішчаў. Газэта ўдакладняе, што 546 гаспадароў участкаў, якія занятыя лецішчамі, вымушаныя будуць перавезьці свае збудаваньні ў іншыя месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG