Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Дзяды – і сымбаль, і рэальнасьць”


Сяргей Навумчык, Прага На тэлефоннай сувязі зь Нью-Ёрку – Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе адкрыў сьвету праўду пра Курапаты.

Дзяды -- гэта для нас, беларусаў, асаблівае сьвята. Яно зьвязанае з сэнсам і з вечнасьцю чалавечага існаваньня. У Дзядах праецыруецца народны лёс. Невыпадкова вялікі твор беларускай культуры і рамантычнай літаратуры на польскай мове быў прысьвечаны Дзядам. Я маю на ўвазе твор Адама Міцкевіча. У Дзядах закладзена моцная сымболіка -- сымболіка несьмяротнасьці і духоўнага адзінства народа.

Мяне, шчыра скажу, грэе, што новае беларускае Адраджэньне і Народны Фронт пачаліся з Курапатаў і зь Дзядоў. Я бачу ў гэтым добры знак адраджэньня нашага народу і нашай вялікай дзяржавы. І таму ўсё, што робіцца цяпер на Беларусі кепскага, я успрымаю як выпрабаваньне Ідэі, якое трэба вытрымаць, і ў якім трэба перамагчы. Да добрых сымбалях трэба ставіцца паважна, бо яны ўздымаюць дух і мацуюць сілу. Тым часам Дзяды -- гэта і сымбаль, і рэальнасьць адначасна. Курапаты -- гэта рэальнасьць, дух неадпомшчаных продкаў -- гэта сымбаль, ідэя, якая кліча да ўсталяваньня справядлівасьці. Аб''ектыўна гэта так ёсьць.

Таму сёлета я прапанаваў нашай моладзі рабіць прысягу вернасьці Беларусі ў Курапатах, над магіламі неадпомшчаных продкаў. Больш адказнага месца ў нашымнародным Мартыралёгу і нашай памяці, чым Курапаты, няма. Прысягнуць там, у Курапатах -- гэта значыць прысягнуць крывёй. Да гэтай прысягі трэба дасьпець, разумеючы, што здрада крыві недапушчальная без пакараньня, якое ідзе ад дзядоў.

Дзяды -- успамагаючыя, і Дзяды -- караючыя. Сьвятое месца Курапаты ўжо ўплывае на наш лёс. Паважайма магілы, шануйма продкаў, любем Беларусь!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG