Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Ушанавалі Дзядоў


Радыё Свабода Ушанавалі Дзядоў у Магілёве малебнам за Беларускі народ ды мітынгам у памяць пра ахвяраў таталітарызму. Малебен адслужылі маладыя дзьяканы з рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай ды беларускай аўтакефальнай цэркваў. На мітынгу, які адбыўся 28 кастрычніка, выступілі актывісты мясцовай дэмакратычнай апазыцыі ды простыя грамадзяне.

Малебен і мітынг адбыліся ля крыжа, усталяванага ў памяць пра ахвяраў сталінскага тэрору ў Магілёве. У 1937 годзе на месцы, дзе цяпер стаіць крыж, былі растрэляныя 13 чалавек. Крыж памяці ўсталявалі напачатку 90-х з ініцыятывы грамадзкай актывісткі Тамары Раманьковай, якой удалося адшукаць факты і сьведчаньні зьнішчэньня людзей. Ёй удалося таксама знайсьці чалавека, якому ўдалося выжыць пасьля растрэлу. Яго выхадзілі жыхары ня існай цяпер вёскі Папоўка.

Так сталася, што і сама Тамара Раманькова памерла акурат гэтымі днямі ў далёкім 1998 годзе. Памерла яна ў самоце. Паводле судмедэкспэртаў цела Тамары Раманькова праляжала паўгоду ў ейнай замкнёнай кватэры. Прычыну сьмерці гэтак і не ўдалося ўстанавіць. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць адной з заснавальніц мартыралёгу Беларусі ў Магілёве Тамары Раманьковай хвілінай маўчаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG