Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца шэсьце на Курапаты


Радыё Свабода На гэты момант на пляцоўцы каля Менскага гадзіньнікавага заводу сабралася больш за 100 чалавек з бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Аб 11-й гадзіне адсюль павінна пачацца шэсьце ў Курапаты. Арганізатары акцыі — Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.

Сярод дэманстрантаў пераважае моладзь. На падыходах да пляцоўкі міліцыянты правяраюць у моладзі са значкамі “За свабоду” заплечнікі і асабістыя рэчы.

Шэсьце і мітынг прысьвечаныя дню памяці продкаў Дзяды.
XS
SM
MD
LG