Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: грамадзкі актывіст застаўся без працы


Радыё Свабода У Магілёве звольнены з працы сябра Магілёўскага абласнога камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Барысаў. Грамадзкага актывіста звольнілі з фармулёўкай “скасаваньне кантракту па ўзгадненьні бакоў”. Пры гэтым, тэрмін працоўнага пагадненьня павінен быў скончыцца толькі празь дзевяць месяцаў.

Грамадзкі актывіст адпрацаваў інжынэрам на заводзе “Магілёўліфтмаш” больш за тры гады. На прадпрыемстве ён не хаваў сваіх поглядаў і прыналежнасьці да палітычнай партыі.

Ігар Барысаў перакананы, што ягонае звальненьне палітычна матываванае. Зь ягоных слоў, намесьнік дырэктара прадпрыемства па ідэалёгіі ў гутарцы зь ім зазначыў, што ён асабіста ня супраць ягонай грамадзкай дзейнасьці, але яму варта выбіраць паміж заводам і грамадзкай дзейнасьцю, якая, між іншым, нэгатыўна адбіваецца на іміджу і маркетынгу прадпрыемства.

Грамадзкі дзеяч не зьбіраецца абскарджваць свайго звальненьня. Умовы, у якіх яму даводзілася працаваць, ён называе невыноснымі. "Усё адно адміністрацыя знайшла б прычыну для звальненьня", перакананы спадар Барысаў. Ён, кажа, што зьбіраецца шукаць работу на іншых прадпрыемствах горада.

Ігар Барысаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце па магістэрскай праграме “Дэмакратыя і грамадзкая супольнасьць”. Навучаньне ва ўнівэрсытэце, зазначае спадар Барысаў, магло стаць апошняй кропляй цярпеньня адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG