Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: чалавек у масцы абрабаваў банк


Радыё Свабода, Віцебск Увечары 26-га кастрычніка невядомы злачынца абрабаваў разьлікова-касавы цэнтар “Беларусбанка” па вуліцы Берасьценя. Зайшоўшы у кабінку касы, мужчына ў масцы наставіў на касірку прадмет, падобны да пісталета, і загадаў аддаць усе наяўныя грошы.

Супрацоўніца банку выканала загад, бо ў памяшканьні знаходзіліся яшчэ 6-7 наведнікаў і некалькі калегаў, якія маглі стацца ахвярамі ўзброенага злачынцы. Жанчына націснула на “трывожную кнопку” адразу пасьля таго, як рабаўнік сышоў. Празь дзьве хвіліны пад''ехала міліцэйская група аддзяленьня “Ахова”, аднак міліцыянтам нікога затрымаць не ўдалося.

Падлічыўшы страты, супрацоўнікі банку высьветлілі, што рабаўніку ўдалося забраць з касы амаль пяць тысяч даляраў, 30 эўра, каля 22-х тысяч расейскіх і больш за чатыры мільёны беларускіх рублёў. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа.

Дарэчы, 16-га кастрычніка у іншай віцебскай філіі “Беларусбанку” таксама адбылося рабаўніцтва. Праўда, тым разам злачынцаў зацікавілі ня грошы, а манітор ад кампутара, які яны скралі проста са стала банкаўскага кансультанта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG