Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: прызначаны новы кіраўнік мытні “Заходні Буг”


Радыё Свабода Самую вялікую мытню, што дзейнічае на беларуска-польскім і беларуска-ўкраінскім кірунку, узначаліў Юры Брыткоў.

Дагэтуль спадар Брыткоў працаваў намесьнікам кіраўніка Менскай рэгіянальнай мытні. Як было адзначана падчас прадстаўленьня новага начальніка мытні “Заходні Буг”, асноўная ўвага будзе скіраваная на барацьбу з карупцыяй і парушэньнямі з боку мытнікаў.

Пасада кіраўніка мытні “Заходні Буг” вызвалілася пасьля таго, як у адстаўку пайшоў Вячаслаў Асінцаў, які ўзначальваў гэтую мытню пятнаццаць гадоў. Адной з прычынаў адстаўкі спадар Асінцаў назваў вялікую колькасьць крымінальных справаў, заведзеных на мытнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG