Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура працягвае вывучаць акалічнасьці сьмерці літоўскага дыплямата


Радыё Свабода Нягледзячы на тое, што пракуратура Ленінскага раёну Берасьця адмовілася пачынаць крымінальную справу паводле сьмерці Вітаўтаса Пацюнаса, канчатковае рашэньне ў гэтым пытаньні яшчэ не прынятае.

Як паведаміў пракурор аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў пракуратуры Беларусі Ягор Лівай, сьмерць літоўскага дыплямата выклікала гучны рэзананс, таму было вырашана яшчэ раз прааналізаваць вынікі праверкі, што тычацца абставінаў гібелі Вітаўтаса Пацюнаса. Цела дыплямата было знойдзена 24 жніўня каля берасьцейскага гатэлю “Інтурыст”.

Між тым, пасьля праведзеных 9 экспэртызаў пракуратура Ленінскага раёну Берасьця зрабіла выснову, што Вітаўтас Пацюнас загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG