Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Варшаве адбылася акцыя ў падтрымку Аляксандра Казуліна (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Каля дзясятка беларусаў, які працуюць у Польшчы, прыйшлі да будынку польскага парлямэнту зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, партрэтамі Аляксандра Казуліна і плякатамі з надпісамі “Свабоду палітвязьням!”, “Дыктатар Лукашэнка – у турму!”

Удзельнікі пікету пакінулі ў канцылярыі Сэйму зварот, у якім просяць дэпутатаў “як мага хутчэй зьвярнуць увагу на галадоўку і выкарыстаць усе магчымыя мэтады для ўзьдзеяньня на ўлады Беларусі дзеля вызваленьня палітычных вязьняў”.

(Крыштон: ) “Відаць, што ў Эўрапейскім зьвязе сочаць за тым, што адбываецца ў Беларусі. Мы лічым, што такія пікеты, акцыі, захады міжнароднай супольнасьці будуць мець уплыў на працэсы дэмакратызацыі Беларусі", – кажа адзін з арганізатараў акцыі Ігар Крыштон.

Ад гмаху парлямэнту прысутныя прайшлі да будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы, куды таксама быў перададзены аналягічны зварот.









XS
SM
MD
LG