Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Юшчанкі патрабуе ад беларускіх уладаў “спыніць палітычнае паляваньне на іншадумцаў”


Паводле агенцтва Інтэрфакс Прэзыдыюм партыі “Народны саюз “Наша Украіна”, пачэсным кіраўніком якой з’яўляецца прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, заклікаў вызваліць беларускіх палітвязьняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

“Палітычны перасьлед прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі, асабліва моладзі, якая ў часе выбарчай кампаніі 2006 года прадэманстравала высокую палітычную сьвядомасьць і адказнасьць за лёс дзяржавы, з’яўляецца недапушчальным. Хваля рэпрэсіяў закранула тых, хто, пратэставаў супраць аўтарытарызму і парушэньня правоў чалавека”,-- гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай сёньня прэсавай службай партыі.

Партыя прэзыдэнта Украіны нагадае, што ў Беларусі ў турмах застаецца больш дзесятка чалавек, у тым ліку экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Аляксандар Казулін, і патрабуе ад беларускіх уладаў “спыніць палітычнае паляваньне на іншадумцаў і вызваліць усіх палітвязьняў”.
XS
SM
MD
LG