Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаўер Саляна павіншаваў Мілінкевіча (фота дакумэнту)


Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу, вярхоўны прадстаўнік у справе па зьнешняй палітыкі Хаўер Саляна цёпла павіншаваў лідэра аб''яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча з прысуджэньнем яму прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі" за 2006 год.

У сваім лісьце спадар Саляна зазначыў, што беларускі палітык "адгуляў важную ролю ў аб''яднаньні беларускай дэмакратычнай апазыцыі і прапанаваў магчымасьць выбару грамадзянам пад ціскам складаных абставінаў цалкам сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года".

"Я некалькі разоў сустракаўся з А.Мілінкевічам, -- зазначыў Хаўер Саляна, - і не мог не заўважыць яго імкненьне да палітычнага плюралізму і прасоўваньня неад''емных дэмакратычных правоў для беларускіх людзей".

XS
SM
MD
LG