Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КДБ назваў прысуджэньне прэміі Сахарава Мілінкевічу ангажаваным


Уладзімер Глод, Менск Паводле кіраўніка беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнкі, ёсьць шмат больш годных людзей, якія маглі б прэтэндаваць на прэмію імя Сахарава. Такую думку ён выказаў сёньня ў размове з журналістамі.

(Сухарэнка: ) “Гэта ангажаваная сытуацыя. Відаць, абяднела Эўропа, калі больш няма каму даваць прэмію імя Сахарава. Мне як службовай асобе гэта незразумела”.

Генэрал Сухарэнка таксама адзначыў, што цікавасьць Захаду да Беларусі не слабее і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

(Сухарэнка :) “Гэтая цікавасьць пастаянная, умяшальніцтва і фінансаваньне не спыняюцца. Адзінае, пра што можна казаць, – аб ступені: больш ці менш. На жаль, працы ў нас хапае”.
XS
SM
MD
LG