Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абрамовічу далі 15 сутак за выхад да рэзыдэнцыі Лукашэнкі з плякатам


Радыё Свабода Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысава Аляксандр Абрамовіч атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных вязьняў. Пра гэта паведамілі ў судзе Ленінскага раёну Менску.

26 кастрычніка насупраць галоўнага ўваходу ў будынак адміністрацыі ён разгарнуў плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна і надпісам “Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням”. Праз некалькі хвілінаў яго затрымала ахова будынку і людзі ў цывільным. У студзені Алесь Абрамовіч адбыў 7 сутак у турме на Акрэсьціна за тое, што выйшаў да прэзыдэнцкай адміністрацыі з плякатам “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”.
XS
SM
MD
LG