Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні перакуліўся аўтобус, пацярпелі пасажыры


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні ўчора перакуліўся рэйсавы аўтобус з пасажырамі. Ён аб’яжджаў затор на дарозе й выехаў на ўзбочыну, але раптоўна апынуўся ў кювэце. Пяцёра пацярпелых пасажыраў былі дастаўленыя ў шпіталь.

Паводле службы ДАІ, кіроўца ня справіўся з кіраваньнем аўтобуса. У гэтым месцы дарога вельмі цяжкая для руху транспарту, таму існаваў праект яе пашырэньня, які не пасьпелі ажыцьцявіць.
XS
SM
MD
LG