Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі гавораць пра гандлёвыя войны зь Беларусьсю


Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Міністар прамысловасьці і разьвіцьця Расеі Віктар Хрысьценка заявіў, што непаразуменьні ў гандлёвых адносінах Беларусі і Расеі з’яўляюцца “натуральным наступствам працэсу збліжэньня дзьвюх краін”.

(Хрысьценка:) “З аднаго боку да іх можна ставіцца, як да гандлёвых войнаў, з другога боку – гэта нармальны працэс “зачысткі”, неабходны для выхаду на новы этап разьвіцьця”.

Паводле Хрысьценкі, новым этапам павінен стаць Мытны саюз “на трох” (Беларусь, Расея, Казахстан), да якога трэба падыйсьці без неўрэгуляваных пытаньняў.Вінаватымі ў гандлёвых войнах Расеі і Беларусі Хрысьценка назваў кіруючыя органы дзьвюх краін.
XS
SM
MD
LG