Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мірон” узьняў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над начным Віцебскам


Радыё Свабода, Віцебск Каля 11-й начы віцебскія мінакі заўважылі, што над так званым “Сінім домам” – домам №28 па вуліцы Леніна лунае Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Мясцовыя апазыцыянэры Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян распавялі, што нацыянальны сымбаль быў прымацаваны на даху будынка да лічбы “974”, якая азначае дату заснаваньня Віцебску.

Паводле спадара Хамайды, да сьцяга была прыкладзена цыдулка, падпісаная імем “Мірон”.

(Хамайда:) “Да сьцяга была прымацавана цыдулка: “Са сьцягам Кастуся Каліноўскага мы пераможам!” Подпіс -- “Мірон”. Сьцяг, я так мяркую, хвілін 5-7 дакладна правісеў. Мажліва, нехта, заўважыўшы яго, патэлефанаваў і папярэдзіў міліцыю. А мажліва, што патрульныя міліцыянты самі яго заўважылі – яны тут хадзілі, па гэтай вуліцы”.

За некалькі хвілінаў, цягам якіх Бел-Чырвона-Белы Сьцяг лунаў над вуліцай Леніна, журналісты так і не пасьпелі яго сфатаграфаваць.

Але й пасьля таго, як сьцяг зьнялі, міліцэйскі патруль дзяжурыў каля “Сіняга дому” усю ноч навылёт, не спадзеючыся на вулічныя камеры відэаназіраньня, усталяваныя ў цэнтры Віцебску дзеля аператыўнага сачэньня за парадкам. Праўда, невядомага “Мірона” міліцыянтам адсачыць ды злавіць так і не ўдалося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG